Шпажыст Семаненка стаў бронзавым прызёрам Кубка ШАС у Маскве
Фота Мінспорту 20 лістапада, Мінск . Беларус Марк Семаненка заваяваў медаль у турніры па фехтаванні на шпагах на Адкрытым Кубку ШАС у Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
Удзел у спаборніцтвах шпажыстаў прынялі 32 фехтавальшчыкі з дзесяці краін. На групавым этапе Семаненка выйграў два паядынкі, а на старце плэй-оф прайшоў суайчынніка Льва Яўсеенка. Таксама Марк перамог прадстаўнікоў Кыргызстана і Расіі, але пацярпеў няўдачу ў паўфінале і стаў уладальнікам бронзавай узнагароды. Залатую ўзнагароду заваяваў Аляксей Касаткін з Казахстана, яшчэ адзін беларус Міхаіл Мітраховіч дайшоў да 1/4 фіналу.
У мужчынскай шаблі ў дзясятку мацнейшых увайшлі нашы Сцяпан Коваль і Сяргей Кісель. 20 лістапада на Кубку ШАС у Маскве пройдуць спаборніцтвы ў шпажыстак, таксама будуць разыграны два асабістыя камплекты ўзнагарод у фехтаванні на рапірах. На суботу і нядзелю запланаваны камандныя турніры ва ўсіх відах зброі.





