Спорт
Рэспубліканскі турнір па боксе праходзіць у Магілёве
17 лістапада, Магілёў . Больш за 120 юных спартсменаў з Беларусі і Расіі прымаюць удзел у Адкрытым рэспубліканскім турніры па боксе на прызы майстра спорту міжнароднага класа СССР Аляксандра Баніна сярод юнакоў 2013-2014 гадоў нараджэння, які праходзіць у Магілёўскім СК «Алімпіец» з 17 па 19 лістапада. Турнір праводзіцца з 1998 года.
Фота Алега Файніцкага






