У свеце

Больш за 40 чалавек пацярпелі ў выніку сутыкнення двух пасажырскіх паяздоў у Празе 

Фота media.az 17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацярпелых у выніку сутыкнення двух пасажырскіх паяздоў у Празе павялічылася да 46, чацвёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляе інтэрнэт-партал JV Press.

Раней паведамлялася аб некалькіх дзясятках пацярпелых. Некаторыя СМІ пісалі аб 15 параненых.

Аварыя здарылася раніцай недалёка ад галоўнага вакзала чэшскай сталіцы. У момант сутыкнення ў абодвух саставах знаходзілася каля 90 пасажыраў. Усе пацярпелыя дастаўлены ў медыцынскія ўстановы.

Абставіны здарэння ўстанаўліваюць паліцыя і чыгуначная інспекцыя.

Рух паяздоў ад вакзала ў бок станцый Лібень, Высачаны і Галяшовіцэ часова прыпынены, а паязды далёкага накіравання ідуць на іншыя вакзалы.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»