Грамадства

Марш, адпрацоўка ўводных, агнявая падрыхтоўка. Як праходзіць праверка боегатоўнасці ў Лідскім пагранатрадзе

16 лістапада, Лідскі раён . Распараджэннем Прэзідэнта Беларусі Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі сёння пачаў праверку манеўраных груп тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы. Такая праверка праходзіць і ў Лідскім пагранічным атрадзе,

Пасля таго як манеўраная група атрада была паднята па камандзе «Трывога», асабовы склад пачаў атрыманне узбраення, боепрыпасаў, падрыхтоўку ваеннай спецыяльнай тэхнікі і выкананне пастаўленых задач. Пасля атрымання адпаведнай задачы ваеннаслужачыя зрабілі марш у раён засяроджвання, па шляху руху адпрацоўваліся ўводныя па выяўленні беспілотных лятальных апаратаў, размініраванні мастоў, вадапропускаў, процідзеянні дыверсійна-разведвальным групам.
Як расказаў начальнік манеўранай групы Лідскага пагранатрада, у рамках раптоўнай праверкі Дзяржсакратарыята Савета бяспекі манеўраная група была пераведзена ў ступень баявой гатоўнасці «поўная». «Перад намі таксама стаіць задача здаць кантрольныя заняткі па агнявой, фізічнай падрыхтоўцы», — сказаў ён, падкрэсліўшы, што асабовы склад знаходзіцца ў пастаяннай баявой гатоўнасці, адпрацоўваючы розныя практычныя пытанні.
«На ўзбраенне манеўранай групы паступаюць сучасныя віды ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку беспілотныя лятальныя апараты. У ходзе выканання задач улічваецца вопыт сучасных узброеных канфліктаў», — сказаў начальнік манеўранай групы Лідскага пагранатрада.

Адзін з ваеннаслужачых манеўранай групы Лідскага пагранатрада адзначыў, што свае навыкі яны адпрацоўваюць штодзённа. «Для нас у цэлым наогул нічога складанага няма. Галоўнае — працаваць, і ўсё прыйдзе. Такія праверкі даюць магчымасць ацаніць, як мы падрыхтаваліся, даведацца пра нашы памылкі, а ў будучым зрабіць на іх акцэнт і ўстараніць. Усё гэта для таго, каб граніца нашай краіны была пад надзейнай абаронай», — расказаў ён.
Сёння ў ваеннаслужачых таксама здача агнявой падрыхтоўкі — кантрольныя заняткі па стральбе з аўтамата Калашнікава, пісталета Макарава, кулямёта Калашнікава і снайперскай вінтоўкі Драгунова. Будуць і начныя стрэльбы. Фота Леаніда Шчаглова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»