Дождж і мокры снег чакаюцца сёння ў Беларусі
11 лістапада, Мінск . У Беларусі тэмпература паветра днём 11 лістапада складзе 1-6 градусаў цяпла. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Сёння чакаецца пераважна воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). У ранішні час месцамі магчымы слабы туман і галалёд. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4-9 м/с.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на VIDEOBEL.BY





