Як агульная гістарычная памяць вывела адносіны Беларусі і Расіі на новы ўзровень, расказаў дэпутат
Фота з архіва Навіны сюжэта «Праект «Краіна гаворыць»» Меркаванне: жывая размова са сведкам вайны нішто не заменіць Любыя дыскусіі аб тым, ці важна гістарычная памяць, выглядаюць кашчунскімі — дэпутат 8 ліпеня, Мінск . Як агульная памяць вывела адносіны Беларусі і Расіі на новы ўзровень, расказаў член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Анатоль Булаўка ў праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць».
Захаванне праўды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, паводле слоў Анатоля Булаўкі, уплывае на развіццё ваеннага і палітычнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы ва ўмовах абвастрэння геапалітычнага проціборства ў свеце. «Тое пачуццё адзінства, якое было ўласціва Чырвонай, а ў далейшым Савецкай арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у рамках Саюзнай дзяржавы не проста захавана, а выйшла на новы ўзровень. Менавіта гэтыя моманты садзейнічаюць нашаму шчыраму эканамічнаму і ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву», — расказаў дэпутат.
«Пакладзеная ў аснову адносін Беларусі і Расіі гістарычная памяць, якой ні мы, ні расійскія калегі не здрадзілі і не збіраемся здраджваць, з’яўляецца гарантам таго, што ў далейшым мы будзем разам развівацца ва ўмовах мірнага часу. Гэта аснова стане тым арыенцірам, які дасць магчымасць нашым краінам развівацца і захаваць сваю ідэнтычнасць», — адзначыў Анатоль Булаўка.
* Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту






