Грамадства

Бессмяротны подзвіг герояў-абаронцаў Брэсцкай крэспасці назаўсёды застаўся ў памяці пакаленняў — Бяглоў

28 кастрычніка, Брэст . Бессмяротны подзвіг гераічных абаронцаў Брэсцкай крэпасці назаўсёды застаўся ў памяці пакаленняў як сімвал мужнасці і беззапаветнай любові да Радзімы. Аб гэтым губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў напісаў у кнізе ганаровых гасцей у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой»,

Дэлегацыя Санкт-Пецярбурга наведвае Брэсцкую вобласць 27-29 кастрычніка. Сёння раніцай у Брэсцкай крэпасці старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык і Аляксандр Бяглоў усклалі кветкі да Вечнага агню, ушанавалі памяць абаронцаў Айчыны мінутай маўчання. Для расійскіх гасцей правялі экскурсію па мемарыяльным комплексе і экспазіцыі «Музей вайны — тэрыторыя міру».
«Бессмяротны подзвіг гераічных абаронцаў Брэсцкай крэпасці назаўсёды застаўся ў памяці пакаленняў як сімвал мужнасці і беззапаветнай любові да Радзімы. Яны першымі сустрэлі ворага і да апошняга ўздыху змагаліся за свабоду роднай зямлі. Іх памяць асабліва шануюць у горадзе-героі Ленінградзе, які выстаяў у гады варожай блакады, — напісаў губернатар Санкт-Пецярбурга. — Дзякую калектыву мемарыяльнага комплексу за захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічных днях». Праграма візіту атрымалася насычанай. Запланаваны афіцыйныя сустрэчы і перагаворы, наведванне шэрага прадпрыемстваў. Таксама прадстаўнікі расійскай дэлегацыі пабываюць у маладзёжным патрыятычным цэнтры і нацыянальным парку «Белавежская пушча». Фота Віялеты Южаковай

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»