Парасоны дакладна спатрэбяцца. Сіноптыкі папярэдзілі аб дажджлівым надвор’і 24 кастрычніка
23 кастрычніка, Мінск . У Беларусі 24 кастрычніка ў начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца туман. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У суботу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў цяпла, па ўсходзе — да плюс 11 градусаў. Днём будзе 9-15 градусаў вышэй за нуль.
* Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






