Прэзідэнт

Лукашэнка: у Беларусі выратавалі сельскую гаспадарку, але трэба рухацца далей

15 кастрычніка, Верхнядзвінскі раён . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдзяляе павышаную ўвагу сферы сельскай гаспадаркі, ставячы мэту яшчэ больш развіць гэты напрамак. Аб гэтым ён заявіў у час рабочай паездкі ў Верхнядзвінскі раён,

«Мы сваю сельскую гаспадарку ў цэлым выратавалі. Але трэба рухацца далей», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ў якасці аднаго з дасягненняў адзначыў, што краіна экспартуе прадукты харчавання на $10 млрд у год. У Беларусі не толькі накармілі сваё насельніцтва і значныя аб’ёмы пастаўляюць на экспарт, але і забяспечылі сярэднюю зарплату каля $1 тыс. у эквіваленце.
«Я ж перажываю за людзей. Некалі абяцаў $500. А сёння краіна мае $1 тыс. сярэдняй зарплаты. Мы гэта зрабілі. Але трэба рухацца далей», — акцэнтаваў беларускі лідар.
Прэзідэнт адзначыў, што цяпер у яго графіку ёсць шмат тэм са сферы прамысловасці, але ён удзяляе павышаную ўвагу сельскай гаспадарцы, вызначаючы мэты па яе далейшым развіцці. «Таму што для чалавека трэба перш за ўсё паесці. Потым ужо апрануцца», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што трэба яшчэ шмат зрабіць, каб сельскую гаспадарку Беларусі ў цэлым вывесці на высокі ўзровень. У гэтым плане ён бачыць гарызонт задач на два дзесяцігоддзі наперад. «Таму я вас штурхаю, штурхаю… Каб разварушыць. Каб вы без мяне потым працаваць маглі. Таму я ўдзяляю ўвагу», — сказаў Прэзідэнт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»