Грыгараў назваў склад жаночай зборнай Беларусі на матчы з футбалісткамі Італіі
5 кастрычніка, Мінск . Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па футболе Вячаслаў Грыгараў вызначыўся са складам каманды на матчы першага раўнда стыкавых паядынкаў еўрапейскай кваліфікацыі чэмпіянату свету 2027 года,
У трэніровачны лагер выкліканы 23 футбалісткі:
варатары — Наталля Васкабовіч («Зеніт», Санкт-Пецярбург, Расія), Лізавета Сяўко («Зорка-2005», Перм, Расія), Марыя Свідуновіч («Разань-ВДВ», Расія);
абаронцы — Вікторыя Казакевіч, Валерыя Богдан (абедзве — «Мінск»), Ганна Казюпа («Лакаматыў», Масква, Расія), Дар’я Гаршкова («Дынама-БДУФК», Мінск), Зарына Капусціна, Дар’я Манюкова (усе — «Днепр», Магілёў), Арына Сітнікава, Юлія Слесарчык (абедзве — «Лусо», Тбілісі, Грузія);
паўабаронцы — Настасся Ліннік («Крылы Саветаў», Самара, Расія), Надзея Васкабовіч («Рубін», Казань, Расія), Валерыя Белая («Мінск»), Настасся Кавалёва, Настасся Шлапакова (абедзве — «Дынама», Масква, Расія), Аліна Чарлёнак, Ганна Сіняўская (абедзве — «Дынама-БДУФК», Мінск), Хрысціна Ціхаводава («Зорка-2005», Перм, Расія);
нападаючыя — Мелана Сураўцава («Ціхуана Фемініл», Мексіка), Вікторыя Валюк, Дар’я Пратасюк (абедзве — «Мінск»), Карына Альховік («Фомгет Генчлік», Анкара, Турцыя).
Першы матч са зборнай Італіі беларускі правядуць 9 кастрычніка ў Тбілісі, а паядынак у адказ адбудзецца 13 кастрычніка ў Фларэнцыі. Пераможцы першага раўнда стыкавых гульняў 26 лістапада і 5 снежня разыграюць сем пуцёвак на сусветнае першынство. Усяго ад Еўропы ў фінальнай стадыі ЧС выступяць 11 каманд. Прамыя пропускі атрымаюць пераможцы чатырох груп лігі А: Данія, Іспанія, Францыя, Германія.
На першым этапе адборачнага турніру сусветнага першынства падапечныя Вячаслава Грыгарава занялі першае месца ў кваліфікацыйнай групе C6. Яны двойчы разграмілі каманду Арменіі — 3:0 і 6:0, а таксама абмяняліся перамогамі са зборнай Казахстана — 1:0 і 0:1.
Фінальны турнір дзясятага жаночага планетарнага футбольнага форуму пройдзе з 24 чэрвеня па 25 жніўня 2027 года ў Бразіліі. За чэмпіёнскі тытул пазмагаюцца 32 каманды з усіх кантынентаў. Футбалісткі ЗША чатыры разы станавіліся чэмпіёнкамі свету, два тытулы ў зборнай Германіі, па адным разе перамагалі каманды Іспаніі, Нарвегіі і Японіі.






