Лукашэнка заклікаў людзей паварочвацца тварам да вёскі і нагадаў пра модны рух — «ізбінг»
Фота з архіва 28 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае беларусаў купляць пустуючыя дамы і зямельныя ўчасткі ў сельскай мясцовасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў пры ўзгадненні назначэнняў кіраўнікоў мясцовых органаў улады,
«Не забывайце ўсё ж такі нашых людзей паварочваць тварам да вёскі. Расіяне мяне пачулі, і не толькі расіяне — з балтыйскіх дзяржаў, Украіны, беларусы — не. Я гаварыў: «Людзі добрыя, вы паглядзіце, колькі пустуючых сядзіб». Як-ніяк да іх можна пад’ехаць, нават на хутары. У кожнага беларуса павінен быць такі ўчастак, — упэўнены Аляксандр Лукашэнка. — Навядзіце парадак навокал, каб плот быў, каб дом выглядаў добра і, самае галоўнае, каб зямля была ўзаранай. Потым гэта будзе каштаваць шалёныя грошы».
У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы нагадаў пра «ізбінг». Гэта новы напрамак у турызме, які мае на мэце адпачынак у сельскім антуражы і традыцыйных драўляных хатах. «Як я гавару, расіяне пачулі: рух (я здзівіўся, калі пачуў) называецца «ізбінг». Хату купляюць нейкую, 40-50 сотак. Беларусь — развітая краіна, лагістыка цудоўная, дарогі ўсюды ёсць. Можна на любую трасу выехаць», — сказаў ён.
«Галоўнае, што ты і твае дзеці басанож па зямлі хаця б паходзяць. Гэта велізарны фактар выхаваўчай работы для нашых дзяцей, якія сядзяць у розных гаджэтах, — дадаў Прэзідэнт. — Трэба людзей да гэтага далучаць. Няхай яны апрацоўваюць гэтыя ўчасткі. У іх будзе, прынамсі, свой сад, куды дзеці могуць пайсці і яблык з’есці. І хацелася б, каб не толькі іншаземцы жылі на гэтых кавалачках зямлі, але і нашы беларусы».
Ён звярнуў увагу і на той факт, што буйныя прадпрыемствы не заўсёды апрацоўваюць невялікія кавалачкі зямлі, у выніку чаго яны проста зарастаюць пустазеллем. У той жа час людзі, якія купляюць такі ўчастак, могуць апрацаваць яго сваімі сіламі, тым самым вярнуўшы зямлю ў абарот.






