На выбарах у Дзярждуму РФ лідзіруе «Адзіная Расія»
Фота ТАСС 20 верасня, Масква /Эдуард Півавар — БЕЛТА/. Партыя «Адзіная Расія» лідзіруе на праведзеных выбарах у Дзярждуму РФ. Такія першыя вынікі праведзенага галасавання пасля закрыцця ўчасткаў на ўсёй тэрыторыі краіны, абнародаваныя ЦВК Расіі па выніках падліку галасоў ва ўсходніх рэгіёнах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па выніках апрацоўкі амаль 14% пратаколаў «Адзіная Расія» набірае больш як 55,9%. На другім месцы КПРФ — 13,8%, на трэцім — ЛДПР з 9,3%. «Новыя людзі» набралі 8%, «Справядлівая Расія» — 5,1%. Астатнія пяць партый, якія ўдзельнічалі ў выбарах, не пераадольваюць неабходны бар’ер у памеры 5%.
Мяркуючы па даных экзітполаў, у новым складзе Дзярждумы застануцца тыя ж пяць партый, што і ў папярэднім скліканні. Апытанне УЦВГД дае «Адзінай Расіі» 49,4%, КПРФ – 14,2%, ЛДПР – 10,7%, партыі «Новыя людзі» – 9,7%, «Справядлівай Расіі» – 6,6%. Аўтсайдары атрымалі такія рэзультаты: Партыя пенсіянераў – 3,3%, «Камуністы Расіі» – 2,1%, «Зялёныя» – 1,1%, «Радзіма» – 1%, Партыя прамой дэмакратыі – 0,4%.
У ЦВК Расіі таксама адзначылі высокую яўку на выбарах: яна склала амаль 57%, перасягнуўшы паказчыкі папярэдніх парламенцкіх кампаній.-0-






