Спорт

Шымановіч выйграла другі матч кваліфікацыі Уімблдонскага турніру

Ірына Шымановіч. Фота з архіва НАК 24 чэрвеня, Мінск . Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч атрымала другую перамогу ў кваліфікацыі 139-га па ліку Уімблдонскага турніру,  

У матчы другога кваліфікацыйнага раўнда беларуска, якая займае 216-е месца ў сусветным рэйтынгу, за паўтары гадзіны абгуляла бельгійскую тэнісістку Грэт Мінен, якая знаходзіцца на 195-й пазіцыі, — 6:4, 6:2. На старце кваліфікацыі Ірына Шымановіч адолела ў трохсэтавым паядынку чэшку Дамініку Шалкаву (128) — 7:6 (7:5), 3:6, 6:4.

Пазней яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (124) сустрэнецца з аўстралійкай Сторм Хантэр (185). Напярэдадні беларуска перайграла брытанскую тэнісістку Кэці Дан (575) — 1:6, 6:3, 6:2. Каб прабіцца ў асноўную сетку, тэнісісткам трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар’еры.

Матчы асноўнага этапу трэцяга ў сезоне тэніснага турніру серыі «Вялікага шлема» стартуюць на травяных кортах Уімблдона 29 чэрвеня. Фінал жаночага адзіночнага разраду адбудзецца 11 ліпеня, днём пазней пройдзе рашаючы паядынак у мужчын. Агульны прызавы фонд бягучага Уімблдонскага турніру складзе рэкордныя 62,4 млн фунтаў стэрлінгаў. Пераможцы ў адзіночных разрадах у жанчын і мужчын заробяць па 3,6 млн. Год таму чэмпіёнамі сталі полька Іга Свёнтак і італьянец Янік Сінер.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»