Указам Прэзідэнта ўдасканальваецца дзейнасць Белтэлерадыёкампаніі
Фота з архіва 28 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 верасня падпісаў указ №326, якім удасканальваецца дзейнасць Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з дакументам выкладзены ў новай рэдакцыі дзеючы Статут Белтэлерадыёкампаніі. Ён актуалізаваны з улікам сучасных тэндэнцый развіцця інфармацыйнай сферы.
Указ накіраваны на ўдасканаленне функцый і вытворчых магчымасцей вядучага дзяржаўнага медыяхолдынга краіны пры ажыццяўленні інфармацыйнай дзейнасці і развіцці новых медыйных фарматаў. Рэалізацыя дакумента дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць і аператыўнасць работы Белтэлерадыёкампаніі ў частцы стварэння і пашырэння якаснага і разнажанравага нацыянальнага кантэнту.






