У ВНУ Беларусі стартуе асноўны этап уступнай кампаніі
Фота з архіва 12 ліпеня, Мінск . ВНУ Беларусі пачынаюць асноўны прыём дакументаў ад абітурыентаў, .
Прыём дакументаў на бюджэт прадоўжыцца па 17 ліпеня. З 18 па 25 ліпеня пройдуць унутраныя ўступныя іспыты. Залічэнне на бюджэт завершыцца 27 ліпеня.
Прыём дакументаў на платную форму таксама стартаваў сёння, прадоўжыцца ён да 1 жніўня, пры гэтым тыя, хто здаюць унутраныя іспыты ў ВНУ, павінны падаць дакументы да 17 ліпеня. Залічэнне платнікаў завершыцца 3 жніўня.
Гэта датычыцца асноўнага блока спецыяльнасцей, іх — пераважная большасць. Пры гэтым ёсць пэўныя варыяцыі ў тэрмінах для некаторых спецыяльнасцей. Так, для асобных спецыяльнасцей сілавога блока прыём дакументаў на бюджэт пройдзе з 12 па 19 ліпеня, уступныя іспыты там адбудуцца 20-21 ліпеня, залічэнне — па 22 ліпеня. Выпускнікі профільных класаў, а таксама Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка падаюць дакументы на бюджэт з 12 па 14 ліпеня, іх залічаць па 27 ліпеня.
Для сельскагаспадарчых спецыяльнасцей (дзённай бюджэтнай формы) актуальны наступныя тэрміны: падача дакументаў — 12-19 ліпеня, правядзенне ўнутраных уступных іспытаў — 20-25 ліпеня, залічэнне — па 27 ліпеня. На платнае аддзяленне абітурыенты сельгасспецыяльнасцей, якія здаюць унутраныя ўступныя іспыты, падаюць дакументы 12-19 ліпеня, у тых, хто не здаюць унутраныя ўступныя іспыты, прыём дакументаў прадоўжыцца па 2 жніўня, залічэнне ў абедзвюх катэгорый платнікаў пройдзе па 3 жніўня. Прыём і залічэнне ў сельскагаспадарчыя ВНУ на завочнае аддзяленне пройдзе да 20 снежня.
Усяго 46 ВНУ краіны гатовы прыняць каля 49,1 тыс. абітурыентаў, каля 33,1 тыс. з іх — на бюджэтную форму навучання і каля 16 тыс. — на платную. У структуры запланаванага прыёму 23,3 працэнта складуць будучыя інжынеры, 11,8 працэнта — будучыя педагогі, 11,2 працэнта — будучыя медыкі, 9,4 працэнта — будучыя аграрыі.
Абітурыенты Беларусі могуць скарыстацца паслугай «Электронная чарга для падачы дакументаў у прыёмную камісію ўстановы вышэйшай адукацыі». Праз асабісты кабінет удзельніка ЦЭ/ЦТ на сайце РІКВ абітурыенты могуць загадзя забраніраваць зручныя дату і час наведвання прыёмнай камісіі, выбраўшы ВНУ, факультэт і спецыяльнасць.





