У Мінску паліклініку гарадскога анкацэнтра плануюць увесці ў эксплуатацыю ў лютым 2027 года
Скрыншот відэа Мінгарвыканкама 14 чэрвеня, Мінск . Паліклініку Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра плануюць увесці ў эксплуатацыю ў лютым 2027 года. Аб гэтым са спасылкай на Мінгарвыканкам.
Новы васьміпавярховы корпус узводзіцца на праспекце Незалежнасці. «Сёння там на 90 працэнтаў завершана ўцяпленне фасада. Унутры будынка спецыялісты займаюцца тынкаваннем паверхняў і інжынернымі сеткамі», — расказалі ў гарвыканкаме.
Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў на нарадзе па пытаннях будаўніцтва аб’ектаў аховы здароўя даручыў спецыялістам профільных службаў не зацягваць з падрыхтоўкай і ўзгадненнем неабходных рашэнняў, каб своечасова рэалізаваць намечаныя планы.






