У Фінляндыі самы высокі ўзровень беспрацоўя сярод краін Еўрасаюза
Фота Unsplash 31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень беспрацоўя ў Фінляндыі чарговы раз аказаўся самым высокім у Еўрасаюзе. У верасні 2026 года гэты паказчык склаў 10,5%, сведчаць даныя Еўрастата, паведамляе ТАСС.
Паводле інфармацыі статыстычнай службы ЕС, у Фінляндыі ўзровень беспрацоўя складаў 10,4% на працягу трох месяцаў лета, а ў верасні 2025 года быў роўны 10%.
Іспанія і Швецыя таксама захавалі свае пазіцыі, заняўшы адпаведна другое (10,3%) і трэцяе (8,7%) месцы па паказчыку беспрацоўя сярод дзяржаў аб’яднання.
Сярэдні ўзровень беспрацоўя ў Еўрасаюзе ў цэлым склаў 6,2% у верасні. Самы нізкі паказчык беспрацоўя ў ЕС зафіксаваны ў Чэхіі (2,8%).-0-





