У свеце

ФСБ РФ прадухіліла масіраваную атаку БПЛА на стратэгічнае прадпрыемства ў Падмаскоўі

Скрыншот виідэа ЦГС ФСБ Расіі 14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба бяспекі (ФСБ) Расіі сарвала масіраваную атаку беспілотнікаў на стратэгічнае прадпрыемства ў жылым сектары Падмаскоўя. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтр грамадскіх сувязей (ЦГС) ФСБ Расіі.

Атаку з выкарыстаннем БПЛА, дастаўленых на тэрыторыю Расіі кантрабандным шляхам, рыхтавала Служба бяспекі Украіны (СБУ).

З ангара побач з прадпрыемствам планавалася дыстанцыйна запусціць 35 FPV-дронаў з сістэмамі кіравання канадскай вытворчасці. Беспілотнікі былі схаваны ў партыі іспанскай керамічнай пліткі, дастаўленай у РФ праз Славакію і Польшчу пры садзейнічанні еўрапейскіх спецслужбаў.

Грамадзянін РФ, які арандаваў ангар, быў завербаваны ўкраінскім бокам і пры затрыманні аказаў узброенае супраціўленне, пасля чаго быў забіты агнём у адказ. Магчымы выканаўца атакі затрыманы, ён дае прызнальныя паказанні.

У ФСБ адзначылі, што да падрыхтоўкі аперацыі прыцягваліся двое грамадзян Малдовы, якія пакінулі Расію пасля выканання задання. Паводле даных спецслужбы, да арганізацыі атакі таксама мае дачыненне ўкраінскі блогер і рэпер пад псеўданімам Kyivstoner. Акрамя таго, СБУ прыцягнула дзяцей ва ўзросце 13-16 гадоў для актывацыі незаконна набытых сім-картак, выкарыстаных у дронах для атакі на прадпрыемства.

Следчым упраўленнем ФСБ Расіі ўзбуджана і расследуецца крымінальная справа па артыкуле «тэрарыстычны акт». Указваецца, што прадухілены тэракт у Падмаскоўі стаў адным з беспрэцэдэнтнай па маштабе серыі дыверсійна-тэрарыстычных актаў, якія рыхтаваліся ўкраінскімі спецслужбамі з выкарыстаннем БПЛА.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»