Wildberries прадаставіць беларускім вытворцам новыя магчымасці для развіцця. Якія?
Фота з архіва 25 мая, Мінск . Як плануецца пашыраць беларускія тавары на маркетплэйсе Wildberries, расказала журналістам яго заснавальніца і генеральны дырэктар Таццяна Кім пасля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным ва ўрадзе,
Таццяна Кім адзначыла, што сустрэча была вельмі плённай. Склалася добрая традыцыя прыкладна раз у год звяраць гадзіннікі. Абавязацельствы, якія кампанія ўзяла на сябе, практычна выкананы. Яна падзялілася сваімі ўражаннямі ад наведвання новага складскога комплексу, размешчанага на тэрыторыі індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Ён пабудаваны па новым прынцыпе, створаны камфортныя ўмовы для работы. Аб’ект уводзіцца паэтапна. Першая чарга запушчана. Агульная плошча — каля 140 тыс. кв.м, уведзена ўжо 20 тыс. кв.м.
«Склад поўнасцю пабудаваны. Ідзе мантаж канструкцый, устаноўка проціпажарнай сістэмы. Для карыстальнікаў плюс у тым, што істотна зменшацца тэрміны дастаўкі», — адзначыла Таццяна Кім.
Таксама Wildberries прадаставіць беларускім вытворцам новыя магчымасці для развіцця, паколькі раней многія катэгорыі тавараў, якія маглі б прадавацца, ускладняліся адсутнасцю такога складскога комплексу. Запушчана «Платформа росту» — міжнародная праграма, якая нацэлена на дапамогу лакальным прадпрымальнікам. У яе ўвайшлі 78 кампаній, у тым ліку 10 дзяржаўных прадпрыемстваў.
«Хочам дапамагчы па-новаму падысці да продажаў, перазапусціць, магчыма, брэнд або пашырыць лінейку, павысіць пазнаваемасць і гэтак далей», — адзначыла Таццяна Кім. У прыклад яна прывяла беларускі лён, аб’екты турызму.
На сустрэчы абмяркоўваліся і іншыя праекты кампаніі, у тым ліку запуск таксі, брэнд-пазіцыянаванне не толькі прадпрымальнікаў, але і рэгіёнаў, гарадоў, рэспублікі ў цэлым. Прапрацоўваецца запуск яшчэ аднаго складскога комплексу.
Таццяна Кім адзначыла, што ў Беларусі выпускаецца вялікі асартымент тавараў. Паводле яе слоў, любыя тавары, якія выраблены ў краіне, — брэнд.
Фота Андрэя Сіняўскага






