Вулкан Шывелуч на Камчатцы выкінуў попел на вышыню 9 км
Фота ТАСС 13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выкід попелу вулкана Шывелуч на вышыню каля 9 км адбыўся на Камчатцы. Аб гэтым паведамілі ТАСС у Камчацкім філіяле Геафізічнай службы РАН.
«У адпаведнасці з відэаданымі, вышыня выкіду попелу склала каля 9 км над узроўнем мора», — расказалі геафізікі.
Шывелуч — дзеючы вулкан на Камчатцы, яго ўзрост — 60-70 тыс. гадоў. Ён складаецца з вулкана Стары Шывелуч, старажытнай кальдэры і актыўнага вулкана Малады Шывелуч. Вулкан знаходзіцца на адлегласці амаль 50 км ад пасёлка Ключы Усць-Камчацкай акругі і за 450 км ад Петрапаўлаўска-Камчацкага.-0-





