У свеце

Вучыч: рашэнне аб тэрмінах правядзення выбараў у Сербіі будзе прынята на працягу 10 дзён

Аляксандр Вучыч. Фота МЗС РФ 6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне аб тэрмінах правядзення выбараў у Сербіі будзе прынята на працягу бліжэйшых 10 дзён. Такую заяву прэзідэнта краіны Аляксандра Вучыча, агучаную ў эфіры тэлеканала Informer, прыводзіць ТАСС.

«Калі размова ідзе пра выбары, ніякіх пастак няма. Тут народ, людзі вырашаюць, якую будучыню яны хочуць і каму хочуць яе даверыць. Я лічу, што выбары — гэта вельмі важная рэч. Як я заўсёды гаварыў, дзяржава — не цацка, так і выбары надзвычай важныя, заўсёды», — падкрэсліў сербскі лідар.

Ён адзначыў, што грамадзяне, выбіраючы сваю будучыню, павінны падтрымаць тых, хто «найлепшым чынам будзе захоўваць і абараняць інтарэсы краіны». Паводле яго слоў, размова ідзе пра лёс мільёнаў людзей, а не пра яго асабісты палітычны лёс або лёс іншых прадстаўнікоў улады.

Аляксандр Вучыч таксама звярнуў увагу, што за мінулы перыяд шмат было зроблена, а эканамічны цыкл паказаў «выключныя рэальныя вынікі». Аднак з-за змянення абставін у свеце многія працэсы неабходна мяняць і паскараць.

Раней прэзідэнт Сербіі дапускаў, што пазачарговыя парламенцкія выбары ў краіне могуць прайсці праз два месяцы або праз паўгода. Спікер Народнай скупшчыны Сербіі Ана Брнабіч заяўляла, што кіруючая Сербская прагрэсіўная партыя прапануе Вучычу стаць яе кандыдатам у прэм’еры на будучых парламенцкіх выбарах.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»