Грамадства

Качанава сустрэлася з дэлегацыяй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета

11 верасня, Мінск . Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з дэлегацыяй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая,
Візіт дэлегацыі ў Мінск праходзіць па запрашэнні і ініцыятыве Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Дэлегацыю ўзначальвае член Пастаяннага камітэта, старшыня Камітэта па эканамічных пытаннях Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Ван Гашэн.

«Сёння паміж нашымі краінамі развіваецца супрацоўніцтва абсалютна па ўсіх напрамках — гэта ўсепагоднае, усебаковае, стратэгічнае партнёрства, — адзначыла Наталля Качанава. — Наш Прэзідэнт падпісаў дырэктыву аб практычным напаўненні гэтага партнёрства, вызначана 15 напрамкаў. Візіт калег з Кітайскай Народнай Рэспублікі яшчэ раз пацвярджае тое, што мы нацэлены на развіццё дамоўленасцей, дасягнутых лідарамі нашых краін».
Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што гэта вельмі важна як у плане гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, так і ў гуманітарнай сферы. «Супрацоўніцтве паміж нашымі краінамі развіваецца абсалютна па ўсіх напрамках. Для нас, безумоўна, важна ўзаемадзеянне па міжпарламенцкай лініі. Мы цесна працуем з Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў. Створаны камітэт высокага ўзроўню, мы правялі ўжо тры пасяджэнні. На штогадовых пасяджэннях разглядаецца ход выканання дамоўленасцей, дасягнутых лідарамі нашых краін. Мы запрасілі прадстаўнікоў палітычнага кансультатыўнага савета, камітэта эканомікі, каб яшчэ раз паглядзець, як развіваецца наша супрацоўніцтва ў эканамічным плане. Перш за ўсё, гэта рэалізаваны праект «Адзін пояс, адзін шлях». Яго жамчужына — «Вялікі Камень», дзе ўжо 170 рэзідэнтаў з 15 краін. Вядома, гэта рэалізацыя інвестыцыйных і інавацыйных праектаў. Сёння мы яшчэ раз уважліва вывучылі сітуацыю, якая складваецца ў эканамічным развіцці паміж нашымі краінамі», — канстатавала Наталля Качанава. У якасці паспяховага прыкладу старшыня Савета Рэспублікі прывяла прадпрыемства аўтамабілебудавання «БЕЛДЖЫ», якое дэлегацыя з Кітая наведае 12 верасня. «У нас сапраўды добрае ўзаемадзеянне, і развіваецца яно даволі плённа. Кітайскія тэхналогіі, сумесныя інавацыйныя распрацоўкі — гэта тое, што ўмацоўвае нашу эканоміку і ўзаемадзеянне з КНР на ўсіх узроўнях», — рэзюмавала Наталля Качанава.
Фота Хрысціны Аксёнавай

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»