Палітыка

Турчын: урады Беларусі і Расіі знаходзяць узаемавыгадныя рашэнні, але складанасцей хапае

Фота з архіва 28 жніўня, Мінск . Урады Беларусі і Расіі знаходзяць узаемавыгадныя рашэнні, але цяжкасцей хапае. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын тэлеканалу «Першы інфармацыйны», .

Кіраўнік урада адзначыў, што ў беларуска-расійскіх адносінах традыцыйна шырокі спектр напрамкаў супрацоўніцтва, уключаючы і энерганосьбіты, і прадукцыю прамысловасці, і прадукты харчавання. «Гэта значыць увесь спектр. Таму што ў нас жа сёння аб’ём тавараабароту вялікі. Таму ідзе планамерная работа па ўсіх напрамках», — канстатаваў ён.

«Што ўсё добра і ўсё цудоўна, напэўна, так не скажаш, ды і так не павінна быць, таму што ў кожнага боку ёсць свае інтарэсы. Але мы знаходзім узаемавыгадныя рашэнні, якія нам даюць магчымасць нарошчваць аб’ём узаемнага тавараабароту, рэалізоўваць сумесныя праекты. Гэта штодзённая работа, якая сёння рухаецца, ідзе, і ідзе нядрэнна», — падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Паводле яго слоў, урады абедзвюх дзяржаў вельмі цесна працуюць, склаліся добрыя ўзаемаадносіны беларускага боку са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі, з віцэ-прэм’ерамі, міністрамі. «Усё нядрэнна. Але яшчэ раз паўтару, што складанасцей хапае», — адзначыў прэм’ер-міністр Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»