Эканоміка

Турчын: сітуацыя ў эканоміцы выклікае асцярожны аптымізм, захоўваецца траекторыя росту

Аляксандр Турчын 23 чэрвеня, Мінск . Сітуацыя ў эканоміцы і вынікі работы за 5 месяцаў бягучага года выклікаюць асцярожны аптымізм. Аб гэтым заявіў журналістам прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын па выніках даклада Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку,

«Сітуацыя ў эканоміцы і вынікі работы за 5 месяцаў выклікаюць асцярожны аптымізм. Мы выйшлі на траекторыю, няхай невялікага, але тым не менш росту, і нашы разлікі паказваюць, што гэта траекторыя захаваецца і ў далейшым», — заявіў прэм’ер-міністр.

Паводле яго слоў, пільная ўвага будзе ўдзяляцца сітуацыі ў прамысловасці, а яна цяпер вельмі неаднародная. «Ёсць прадпрыемствы, якія даволі паспяхова працуюць, і шэраг прадпрыемстваў, на якіх ёсць праблемы, — растлумачыў кіраўнік урада. — Гаварыць, што праблемы ва ўсім прамысловым комплексе, я не стаў бы. Так, на асобных прадпрыемствах ёсць сур’ёзныя праблемы, звязаныя як з аб’ектыўнымі, так і суб’ектыўнымі фактарамі».
Аляксандр Турчын падкрэсліў, што айчынным прадпрыемствам даводзіцца канкурыраваць на сусветных рынках у складаных умовах, калі дэфіцыту тавараў не назіраецца. І вытрымліваць канкурэнцыю трэба ў тым ліку з моцнымі сусветнымі гігантамі. «Гэта ўсё складана. Але тым не менш з месяца ў месяц мы бачым дадатную дынаміку па росце аб’ёмаў вытворчасці», — указаў ён.

«У цэлым сітуацыя ў прамысловасці цяпер нас задаволіць не можа. Але калі такія тэндэнцыі (у эканоміцы ў цэлым і прамысловасці ў прыватнасці. — Заўвага ) будуць прадаўжацца (ёсць усе перадумовы меркаваць, што так і будзе), то праз некалькі месяцаў мы ўсё ж такі выйдзем на дадатную дынаміку ў прамысловасці», — рэзюмаваў прэм’ер-міністр.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»