Туманы, дажджы і тэмпературны кантраст. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 15 верасня
Фота з архіва 14 верасня, Мінск . У Беларусі 15 верасня ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца няўстойлівы, ноччу слабы, днём 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў цяпла, месцамі — плюс 3-5 градусаў. Днём будзе 18-23 градусы вышэй за нуль.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.





