У свеце

Трамп анансаваў стварэнне ў ЗША буйнейшай з часоў Другой сусветнай вайны верфі 

Дональд Трамп. Фота AP Photo 7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і кіраўнік Мінабароны Піт Хегсет абвясцілі аб будаўніцтве новай верфі ў штаце Мэрыленд, якая стане буйнейшай з часоў Другой сусветнай вайны. Аб гэтым гаворыцца на сайце Пентагона.

«Мы афіцыйна пачынаем будаўніцтва буйнейшай новай верфі ў Злучаных Штатах, — заявіў Трамп. — З часоў Другой сусветнай вайны нічога падобнага да таго, што мы робім сёння, не было».

Чакаецца, што суднабудаўнічы завод, які атрымае назву «Арсенал-2», будзе прызначаны для вытворчасці падводных лодак, іх кампанентаў, у тым ліку для лодак класа «Вірджынія», і аўтаномных падводных апаратаў.

ВМС ЗША і кампанія Anduril Industries, якая зоймецца будаўніцтвам і эксплуатацыяй аб’екта, інвесціруюць $6,6 млрд.

Хегсет заявіў, што новая верф стане часткай ініцыятывы «Арсенал свабоды», накіраванай на аднаўленне ваенна-прамысловай базы ЗША.-0- 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»