«Тэхніка прыгожая, дызайн нядрэнны». Лукашэнка ацаніў айчынныя аўтобусы і тралейбусы
23 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання холдынга «Белкамунмаш» ацаніў знешні выгляд і якасць айчыннай тэхнікі,
«Сёе-тое я бачу на вуліцах. Прыгожа», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандру Лукашэнку паказалі лінейку пасажырскай тэхнікі, якая вырабляецца айчыннымі прадпрыемствамі. У тым ліку электробусы, тралейбус на аўтаномным ходзе.
Прэзідэнт звярнуў увагу на важнасць забеспячэння безумоўна высокай якасці прадукцыі. «Тэхніка прыгожая, дызайн нядрэнны. Калі яна рухаецца, прыемна глядзець, але калі не будзе якасці, у нас размовы быць не можа. У нас пяцігодка якасці», — падкрэсліў беларускі лідар.
А што датычыцца экспарту, трэба аператыўна і ў тэрмін выконваць дагаворныя абавязацельствы па пастаўках.
Яшчэ адна задача — прадаўжэнне работы над імпартазамяшчэннем асобных вузлоў і агрэгатаў. «Ганарымся, што мы — прамысловая краіна. Няхай робяць», — сказаў Прэзідэнт.
Ён звярнуў увагу на важны фактар - забеспячэнне дысцыпліны на вытворчасці. Ад гэтага непасрэдна залежыць і пытанне якасці. «Аб дысцыпліне наогул размовы быць не павінна. За гэта спагнанне будзе жорсткае. Я вельмі ўважліва за гэтым назіраю», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандру Лукашэнку далажылі аб перспектывах развіцця холдынга «Белкамунмаш». Адзначана, што тэхніка становіцца ўсё больш складанай, а адпаведна, і даражэйшай.
Прадпрыемства працуе не толькі на ўнутраны рынак, але сур’ёзна арыентавана на экспарт. У некаторыя гады на знешнія рынкі пастаўлялася да 98% прадукцыі. Па выніках бягучага года таксама чакаецца дадатная дынаміка па экспарце.
«Дармаплаты няма. Гэта грошы заробленыя», — зрабіў выснову кіраўнік дзяржавы.
Гендырэктар холдынга Міхаіл Сымановіч пацвердзіў, што гэта сапраўды так. «Працуем па суботах. На пэўных участках у тры змены», — сказаў ён.
На прадпрыемстве таксама працуюць над праектам па ўкараненні беспілотнага трамвая.
/Будзе дапоўнена/.







