Грамадства

БДУ стаў пераможцам агульнага заліку Міжнароднай алімпіяды «ІТ-Планета 2026» сярод ВНУ Беларусі

Фота БДУ 6 ліпеня, Мінск . БДУ стаў лідарам па выніках агульнага заліку Міжнароднай алімпіяды «ІТ-Планета 2026» сярод універсітэтаў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.

У каманду БДУ ўвайшлі 20 студэнтаў і выпускнікоў ВНУ. Кіраўніком зборнай стала старшы выкладчык кафедры шматпрацэсарных сістэм і сетак ФПМІ Анастасія Гусейнава. За вялікі ўклад у падрыхтоўку пераможцаў яна таксама ўдастоена спецыяльнага медаля лепшага настаўніка «IT-Планеты».

Турнір арыентаваны на выяўленне і падтрымку таленавітых студэнтаў і маладых спацыялістаў у сферы інфармацыйных тэхналогій. У гэтым годзе фінал спаборніцтва прайшоў у анлайн-фармаце. Усяго былі разыграны камплекты ўзнагарод па дзевяці напрамках: «Экасістэма Групы Астра», «Адміністраванне РЭД ОС», «Інфармацыйная бяспека», «Распрацоўка вэб-дадатку з выкарыстаннем тэхналогіі 1С: Прадпрыемства. Элемент», «Прыкладное праграмаванне if…else», «Распрацоўка мабільных дадаткаў», «Беспілотныя авіяцыйныя сістэмы», «СКБД Postgres Pro», «Антыдыпфэйк: Выклік».

Таксама праграма «IT-Планеты» ўключала маладзёжны чэмпіянат «Кубак карыстальнікаў 2026», распрацоўку праектаў «Неабмежаваныя магчымасці», спаборніцтвы па лічбавай трансфармацыі «Тэра Палітэх» і адкрыты маладзёжны конкурс па стварэнні тэхналагічных інавацый у сферы фізічнай культуры і спорту «Кубак фіджытал спарттэх інавацый». Пераможцамі апошняга турніру аб’яўлены другакурснікі ФПМІ Арсеній Ханчэўскі і Марыя Шульга.

БДУ ўдзельнічае ў ІТ спаборніцтве з 2017 года. За гэты час студэнты ўніверсітэта пяць разоў займалі першае месца і шэсць разоў — другое. За сістэмную работу па стварэнні ўмоў для прафесійнага станаўлення маладых спецыялістаў і развіцці алімпіяднага руху грамата з падзякай накіравана рэктару БДУ Андрэю Каралю.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»