Прэзідэнт

Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі да пашырэння поўнафарматнага дыялогу з Батсванай 

Фота з архіва 30 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Батсваны Думу Бока з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Рэспубліка Батсвана з’яўляецца прыкладам высокаэфектыўнага дзяржаўнага ладу і ўстойлівага інстытуцыянальнага будаўніцтва на Афрыканскім кантыненце. Дыверсіфікацыя эканомікі, прагматычны курс сацыяльна-эканамічнага развіцця і прыхільнасць да дэмакратычных прынцыпаў па праву замацавалі за вашай краінай статус адной з аўтарытэтных у рэгіёне», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў нязменную гатоўнасць Мінска да пашырэння поўнафарматнага дыялогу з Габароне. «Перакананы, што сумесныя праекты ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і адукацыі дадуць магчымасць закласці трывалы фундамент для доўгатэрміновага і ўзаемавыгаднага партнёрства на карысць абодвух народаў», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Думу Бока выдатнага здароўя і шчасця, а жыхарам Батсваны — міру і дабрабыту.-0 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»