Палітыка

Сумесныя маладзёжныя праекты з Яўрэйскай аўтаномнай вобласцю абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі 

17 лістапада . У Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі абмеркавалі магчымасць рэалізацыі сумесных маладзёжных праектаў з Яўрэйскай аўтаномнай вобласцю,

У Савеце Рэспублікі прайшла сустрэча з дэлегацыяй з Яўрэйскай аўтаномнай вобласці на чале з губернатарам рэгіёна Марыяй Касцюк. «Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй развіваецца абсалютна па ўсіх напрамках. Актыўна выбудоўваецца і ўзаемадзеянне на рэгіянальным узроўні. Толькі за 10 месяцаў бягучага года Беларусь наведалі 95 расійскіх дэлегацый, а Расію — 67 дэлегацый з Беларусі. Вынікі нашага супрацоўніцтва добрыя. Можна ўспомніць рэкордныя лічбы па тавараабароце або 10 тыс. сумесных прадпрыемстваў», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Бакі абмеркавалі розныя напрамкі двухбаковага партнёрства: эканамічнае супрацоўніцтва і нарошчванне тавараабароту, узаемадзеянне маладзёжных саветаў пры заканадаўчых органах, а таксама грамадскіх арганізацый. «Апорнымі пунктамі для нашага супрацоўніцтва з’яўляюцца захаванне гістарычнай памяці, сумесныя маладзёжныя праекты, каб маладыя людзі Яўрэйскай аўтаномнай вобласці і Беларусі маглі абменьвацца кантактамі, даведвацца аб культуры адзін аднаго, з’ядноўвацца. Мы абмеркавалі магчымасць абмену дэлегацыямі маладзёжных саветаў. У хуткім часе такі фармат узаемадзеяння, я думаю, будзе рэалізаваны», — расказала Марыя Касцюк. Губернатар таксама адзначыла тое, што на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні дэмаграфічнай бяспекі, у прыватнасці — важнасць захавання інстытута сям’і як умовы дабрабыту дзяржавы. Бакі прывялі прыклады праектаў, якія рэалізуюцца ў абедзвюх краінах. Марыя Касцюк звярнула ўвагу на тое, што парадак дня Міжнароднага форуму «Размова аб важным: шчаслівая сям’я — моцная дзяржава», які прайшоў у Полацку, не проста актуальны, але і злабадзённы.

«Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва займае асаблівае месца ў парадку дня работы Савета Рэспублікі і, у цэлым, у нашых міждзяржаўных адносінах з Расіяй. Выбудавана якасная сістэма міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, якая прыносіць вельмі сур’ёзны эканамічны эфект, стварае фундамент для нарошчвання тавараабароту, рэалізацыі праектаў прамысловай кааперацыі і развіцця іншых напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы сацыяльна-гуманітарную сферу», — падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік.
Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»