Белстат: інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень-верасень склалі 42,7 млрд рублёў
Фота з архіва 20 кастрычніка, Мінск . Інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень-верасень бягучага года ў Беларусі склалі 42,7 млрд рублёў, удзельная вага Мінскай вобласці ў агульным аб’ёме — 24,1%. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Доля Мінска — 22,1% інвестыцый, Брэсцкай вобласці — 12,7%, Гомельскай — 12,3%, Гродзенскай — 10,4%, Віцебскай — 9,3%, Магілёўскай — 9,2%.
Структура інвестыцый у асноўны капітал наступная: будаўніча-мантажныя работы — 50,9%, машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі — 36,2%, іншыя работы і затраты — 10,7%, аб’екты інтэлектуальнай уласнасці — 2,2%.
Дзяржаўныя інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 40,9%, прыватныя — 52,8%, замежныя — 6,3%.






