У свеце

Следчы камітэт РФ узбудзіў крымінальную справу па факце ўдару УСУ па аўтобусе з дзецьмі з Гомельскай вобласці

Фота СК Расіі 17 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар — БЕЛТА/. Следчы камітэт РФ узбудзіў крымінальную справу па факце ўдару УСУ па аўтобусе з дзецьмі з Гомельскай вобласці, ён кваліфікаваны як тэрарыстычны акт. Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік СК Расіі Святлана Пятрэнка, паведамляе БЕЛТА.

«Па факце ўдару УСУ па пасажырскім аўтобусе на трасе А240 у Бранскай вобласці Следчым камітэтам Расіі ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт.205 КК РФ (тэрарыстычны акт)», – сказала Святлана Пятрэнка.

Паводле даных следства, 17 чэрвеня ў Бранскай вобласці ўкраінскімі ўзброенымі фарміраваннямі ўчынена атака ўдарным БПЛА па двухпавярховым аўтобусе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы нумар 2 горада Рэчыца. У транспартным сродку, які рухаўся з Рэспублікі Беларусь па маршруце Гомель — Геленджык, знаходзіліся 44 пасажыры, з іх 28 дзяцей-спартсменаў. Усе яны накіроўваліся на адпачынак. Паводле папярэдніх даных, загінула жанчына, 6 чалавек атрымалі раненні, яны шпіталізаваны. Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца.

Следчы камітэт Расіі ўстанаўлівае дэталі ўчыненага злачынства і канкрэтных асоб, маючых дачыненне да здарэння.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»