У Беларусі на будаўнічыя падрадныя работы ў студзені-жніўні накіравана 19,4 млрд рублёў
Фота з архіва 21 верасня, Мінск . У Беларусі на будаўнічыя падрадныя работы ў студзені — жніўні гэтага года накіравана 19,4 млрд рублёў. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Доля капітальнага і бягучага рамонту ў агульным аб’ёме падрадных работ па відзе дзейнасці «будаўніцтва» склала 24%. Больш за ўсё ў будаўніцтве задзейнічана прыватная форма ўласнасці — 79,9%, дзяржаўная склала 19,4%, замежная — 0,6%.
Удзельная вага Мінска ў рэспубліканскім аб’ёме падрадных работ склала 34%, Мінскай вобласці — 17,4%, Брэсцкай — 11,6%, Гомельскай — 10,6%, Гродзенскай — 9,3%, Магілёўскай — 9,2%, Віцебскай — 7,9%.






