«Шчыры парыў людзей, якія любяць сваю краіну». Аўтапрабег электрамабіляў прайшоў у Мінску
3 ліпеня, Мінск . Прымеркаваны да Дня Незалежнасці маштабны аўтапрабег электрамабіляў прайшоў у Мінску,
Аўтапрабег стартаваў на пр.Партызанскім, адтуль яго ўдзельнікі накіраваліся ў мемарыяльны комплекс «Трасцянец». Фінальнай кропкай маршруту стала сталічная плошча Перамогі, каля манумента якой удзельнікі аўтапрабегу ўсклалі кветкі.
Арганізатарамі акцыі сталі Беларуская электратранспартная асацыяцыя (БЭТА) і кіраўніцтва сталіцы. Наперадзе калоны ехалі новыя электрамабілі ў колерах беларускага сцяга з нацыянальным арнаментам. «У такі дзень мы як асацыяцыя не можам быць убаку. Для нас гэта вялікае свята. Таму мы правялі такую акцыю, каб аддаць даніну павагі нашай гісторыі», — падкрэсліў старшыня праўлення БЭТА Сяргей Худаешка.
Ён таксама звярнуў увагу на тое, што да аўтапрабегу ў час руху далучаліся многія іншыя грамадзяне. «Гэта сапраўдны, шчыры парыў людзей, якія любяць сваю краіну і сваю гісторыю», — рэзюмаваў старшыня БЭТА.
Фота Андрэя Сіняўскага



