У свеце

Шайгу заявіў, што Расія гатова працаваць з іншымі краінамі над недапушчэннем каляровых рэвалюцый

Сяргей Шайгу. Фота ТАСС 28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія разам з краінамі Глабальнага Поўдня і Усходу гатова актыўна працаваць, каб не дапускаць каляровых рэвалюцый. Аб гэтым заявіў сакратар Савета бяспекі РФ Сяргей Шайгу на міжнароднай сустрэчы высокіх прадстаўнікоў, якія курыруюць пытанні бяспекі, паведамляе ТАСС.

«Адначасова разам з краінамі Глабальнага Поўдня і Усходу Расія гатова актыўна працаваць над недапушчэннем каляровых рэвалюцый, забеспячэннем належнага ўзроўню інфармацыйнай бяспекі і захаваннем духоўна-маральных каштоўнасцей», — сказаў ён.

Паводле слоў Шайгу, каб лягчэй ажыццяўляць каляровыя рэвалюцыі Захад падагравае міжэтнічную і міжканфесійную варожасць з выкарыстаннем усяго арсенала інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Сустрэча высокіх прадстаўнікоў, якія курыруюць пытанні бяспекі, праходзіць у рамках I Міжнароднага форуму па бяспецы пад эгідай Савета бяспекі Расіі.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»