Эканоміка

СЭЗ «Брэст» будзе супрацоўнічаць з Карпарацыяй развіцця Іркуцкай вобласці 

Фота Брэсцкага аблвыканкама 25 жніўня, Брэст . Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Брэст» заключыла пагадненне аб супрацоўніцтве з Карпарацыяй развіцця Іркуцкай вобласці (Расія),

Цырымонія падпісання дакументаў адбылася на палях Байкальскага міжнароднага форуму партнёраў, які праходзіць у Іркуцку. «Пагадненне дасць магчымасць перш за ўсё павялічыць знешнегандлёвы абарот паміж рэзідэнтамі свабоднай эканамічнай зоны «Брэст» і Іркуцкай вобласцю. Будуць прапрацоўвацца таксама пытанні па стварэнні кааперацыйных, сумесных інвестыцыйных праектаў. У форуме ўдзельнічаюць чатыры рэзідэнты СЭЗ — група кампаній «БТіМ», акумулятарная кампанія, «АграХарчаПрам», «Сіфанія-Экатэхніка». Кожны з іх правёў B2B сустрэчы, абгаварылі кропкі для росту экспартнага складніка, абмену вопытам, у прыватнасці, адносна машынабудавання», — расказаў кіраўнік адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны «Брэст» Вадзім Краўчук.

Прадстаўнікі Беларусі плённа працуюць на Байкальскім міжнародным форуме. «Беларускай дэлегацыяй падпісана камерцыйных дакументаў на агульную суму каля $700 тыс. Размова ідзе аб пастаўках мясной прадукцыі на рынак рэгіёна, гематагенаў вытворчасці кампаніі «Экзон». Работа на форуме прадаўжаецца», — дадаў намеснік старшыні камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама Іван Красоўскі. На форуме адбыліся пленарная сесія, прэзентацыйная сесія інвестпраектаў, біржа кантактаў. Прадстаўнікі Беларусі сустрэліся з патэнцыяльнымі партнёрамі з Манголіі і Кітая.

Дэлегацыю афіцыйных і дзелавых колаў Беларусі ўзначальвае старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык. Ён з’яўляецца адказным за каардынацыю супрацоўніцтва з Іркуцкай вобласцю з беларускага боку. Адна з цэнтральных падзей 25 жніўня — адзінаццатае пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі з Іркуцкай вобласцю.

Візіт беларускай дэлегацыі прадоўжыцца па 27 жніўня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»