Грамадства

Прамыя авіязносіны паміж Мінскам і Душанбэ адкрываюць новыя перспектывы для развіцця турызму — пасол

Фота з архіва 19 кастрычніка, Мінск . Прамыя авіязносіны паміж Мінскам і Душанбэ адкрываюць новыя перспектывы для развіцця турызму і збліжэння двух народаў. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Таджыкістане Аляксандр Худалееў,  

«У 2026 годзе супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана выйшла на новы ўзровень. Тавараабарот павялічыўся амаль на 30%. Радуюць тэмпы развіцця экспарту. Думаю, што цяпер не поўнасцю вычарпаны ўвесь патэнцыял нашага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва», — сказаў Аляксандр Худалееў.
Ён нагадаў, што адкрыліся прамыя авіязносіны паміж Мінскам і Душанбэ, таму варта зрабіць акцэнт на сферы турызму. «Асаблівай увагі заслугоўвае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, культурнае ўзаемадзеянне. У гэтай сферы сёння ёсць шэраг новых паслуг, здольных зацікавіць як таджыкскі, так і беларускі бок», — адзначыў пасол.

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын гэтымі днямі наведвае з рабочым візітам Таджыкістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — членаў ШАС.
Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»