Прагулка або дамашняя ўтульнасць? Што прагназуюць сіноптыкі на 30 красавіка
29 красавіка, Мінск . Уначы 30 красавіка ў многіх раёнах краіны чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 градусаў, аб’яўлена штармавое папярэджанне. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер, 30 красавіка, будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 4-9 м/с.
Уначы ў многіх раёнах чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 градусаў, месцамі тэмпература паветра складзе 1-3 градусы. Днём будзе 7-12 градусаў цяпла.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е — у праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






