Грамадства

Прадстаўнікі розных краін свету прыехалі ў Брэст ушанаваць памяць аб подзвігу барацьбітоў з фашызмам — Валодзін

Вячаслаў Валодзін 22 чэрвеня, Мінск . Прадстаўнікі розных краін свету прыехалі ў Брэст ушанаваць памяць аб подзвігу барацьбітоў з фашызмам. Аб гэтым заявіў старшыня Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін у Брэсце ў час пленарнага пасяджэння ІІ Міжнароднага форуму Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня»,

«Хачу выказаць удзячнасць усім, хто прыехаў на форум, каб тут, на брэсцкай зямлі, ушанаваць памяць загінулых, аддаць даніну павагі тым, хто першым сустрэў полчышчы фашысцкіх захопнікаў. Для нас неабходна захаваць і абараніць нашу з вамі агульную гісторыю — гісторыю вялікага шматнацыянальнага савецкага народа. 22 чэрвеня — Дзень смутку і памяці, калі вораг вераломна напаў на Савецкі Саюз. Мы абараняем нашу гісторыю, мы абараняем подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў. Гэта правільна, калі дзеці, унукі і праўнукі ўшаноўваюць старэйшых, ушаноўваюць тых, дзякуючы каму мы сёння жывём, плануем сваю будучыню», — сказаў Вячаслаў Валодзін.

Ён адзначыў, што сёння ў Брэсце сабралася шмат прадстаўнікоў розных краін. «Гэта нашы таварышы з Кітая, В’етнама, М’янмы, Манголіі, Кубы, Венесуэлы. Яны пераадолелі вялікую адлегласць і прыехалі на міжнародны форум, каб абараніць ад нападак тых, каму мы сёння абавязаны ўсім. Нам вельмі важна яшчэ раз усяму свету сказаць: мы не дазволім таптацца на памяці пераможцаў, на памяці тых, хто ахвяраваў сабой, зрабіў усё, каб свет быў вызвалены ад фашыстаў», — падкрэсліў старшыня Дзярждумы РФ.

Ён нагадаў аб тым, што абаронцы Брэсцкай крэпасці, знаходзячыся ў акружэнні, вялі бой, гінулі, не было вады, не было патронаў, але яны стаялі насмерць. «Калі мы ўспамінаем наша мінулае, герояў Вялікай Айчыннай вайны, мы павінны быць дастойныя гэтай памяці і са свайго боку зрабіць усё, каб іх імя, іх подзвіг былі захаваны ў гісторыі. Мы бачым, што ў еўрапейскіх краінах руйнуюць магілы, мемарыялы. Гэта сведчыць аб тым, што неанацызм узнімае галаву, і гэта павінны бачыць і еўрапейскія дзяржавы, але яны замоўчваюць гэта,» — падкрэсліў Вячаслаў Валодзін.

«Наш форум прызначаны абараніць памяць. І калі ў нас яе адбяруць, калі перакрэсляць подзвіг тых, хто выстаяў у Брэсце, перамог у Сталінградзе, у нас не будзе гісторыі. А без гісторыі ў нас не будзе дзяржаў, якія мы прадстаўляем. Мы гэта павінны не проста добра ўсведамляць, а рабіць са свайго боку ўсё, каб гэтага не адбылося. Вечная памяць загінулым! Мы павінны зрабіць усё, каб перадаць яе будучым пакаленням. У гэтым місія форуму. Спадзяёмся, што да форуму штогод будуць далучацца ўсё новыя і новыя ўдзельнікі», — сказаў на заканчэнне старшыня Дзярждумы РФ.

Асаблівую ўдзячнасць ён выказаў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку. «Ён беражліва ставіцца да гістарычнай памяці, абараняе яе і робіць усё для таго, каб гэта памяць жыла. Гэта добры прыклад многім іншым кіраўнікам дзяржаў. Калі будзем помніць, калі будзем шанаваць, калі будзем аддаваць даніну памяці, у нас ёсць будучыня», — сказаў на заканчэнне Вячаслаў Валодзін.

Старшыня Дзярждумы РФ таксама зачытаў зварот да ўдзельнікаў форуму Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»