Прэзідэнт

Лукашэнка павіншаваў Супрэзідэнта Нікарагуа Хасэ Даніэля Артэгу Сааведру з днём нараджэння 

Хасэ Даніэль Артэга Сааведра. Фота з архіва qcostarica.com 11 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Супрэзідэнта Нікарагуа Хасэ Даніэля Артэгу Сааведру з днём нараджэння. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«У Беларусі Вас ведаюць як мудрага лідара і сапраўднага патрыёта Нікарагуа, які праводзіць узважаную палітыку, накіраваную на далейшае развіццё дзяржавы і працвітанне яе народа», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што супрацоўніцтва дзвюх краін апошнім часам характарызуецца істотнай актывізацыяй на ўсіх узроўнях і рэгулярнымі ўзаемнымі візітамі.

«Перакананы, дружалюбныя беларуска-нікарагуанскія адносіны з кожным годам будуць паглыбляцца і ўзбагачацца новым зместам. Беларусь нацэлена на прадаўжэнне рэалізацыі сумесных праектаў у галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі і тэхналогій для ўмацавання эканамічнага патэнцыялу абедзвюх краін», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Хасэ Даніэлю Артэгу Сааведру выдатнага здароўя, невычэрпнай энергіі і нязменных поспехаў у адказнай дзейнасці. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»