Грамадства

Пярцоў: ва ўмовах велізарнага рынку лічбавых медыя маладым людзям цікава друкаваная кніга

Уладзімір Пярцоў 4 чэрвеня, Мінск . Ва ўмовах велізарнага рынку лічбавых медыя маладым людзям цікава друкаваная кніга, адзначыў у каментарыі журналістам першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў перад дыялогавай пляцоўкай для ўдзельнікаў I Форуму маладых літаратараў Беларусі,

«Па-першае, Беларусь застаецца адной з самых чытаючых краін. Па-другое, мы ўтрымліваем лідзіруючыя пазіцыі і ў Еўропе, і ў краінах СНД па выданні кніг на аднаго жыхара. Гэта сведчыць аб тым, што, нягледзячы на ўсемагчымыя фактары канкурэнцы за ўвагу чалавека, на велізарны рынак лічбавых медыя, сацыяльных сетак, лангрыдаў у інтэрнэце, нават пры магчымасці прачытаць або паслухаць тую ці іншую кнігу ў адпаведных дадатках, маладыя людзі, ды і не толькі маладыя, выбіраюць друкаваную кнігу», — сказаў Уладзімір Пярцоў. 
І той факт, што кожны год у краіне з’яўляюцца маладыя літаратары, пісьменнікі і паэты, сведчыць аб тым, што гэта традыцыя захоўваецца, падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Паводле яго слоў, маладыя аўтары, жывучы ў лічбавым асяроддзі, адчуваюць канкурэнцыю за ўвагу чалавека. І ведаюць, якімі павінны быць сюжэтныя падыходы, персанажы, каб у велізарным канкурэнтным асяроддзі, у тым ліку ва ўмовах паступлення на адкрыты кніжны рынак выданняў з Расіі, знайсці свайго чытача.

«Гэта вельмі складана. Пры тым што на маладых творчых людзей як на сапраўдных патрыётаў ускладзены асаблівы абавязак — развіваць і папулярызаваць нашу культуру, даносіць нашы каштоўнасці, выхоўваць патрыётаў, грамадзян нашай краіны», — падкрэсліў Уладзімір Пярцоў. 
Ён заўважыў, што многія маладыя аўтары не з’яўляюцца прафесійнымі літаратарамі: гэта работнікі сацыяльнай сферы, аховы здароўя, сродкаў масавай інфармацыі. «Але яны пішуць ад душы, у іх ёсць творчы парыў. Для таго, каб ён прадаўжаўся, яго трэба развіваць і падтрымліваць», — сказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. 
I Форум маладых літаратараў Беларусі, у якім прымаюць удзел аўтары ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў з усіх рэгіёнаў краіны, праходзіць 3-4 чэрвеня ў Мінску. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі і Саюз пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Асноўная мэта мерапрыемства — даць магчымасць літаратарам-пачаткоўцам увайсці ў літаратурны працэс, стаць часткай прафесійнай пісьменніцкай супольнасці.

Фота Таццяны Матусевіч

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»