Грамадства
Пасажыраабарот у Беларусі ў студзені-жніўні вырас на 7,6%
Фота з архіва 16 верасня, Мінск . Пасажыраабарот транспарту ў Беларусі ў студзені — жніўні 2026 года склаў 19262,4 млн пасажыра-кіламетраў, або 107,6% да адпаведнага перыяду 2025 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Паслугамі пасажырскага транспарту скарысталіся 1087,3 млн чалавек, або 99,99% да студзеня — жніўня 2025 года.
Грузаабарот транспарту дасягнуў 48583,5 млн тона-кіламетраў, або 102,7% да адпаведнага перыяду 2025 года.




