Парламенцкая дэлегацыя М’янмы азнаёмілася з мадэльным радам і вытворчымі магчымасцямі МАЗа
22 кастрычніка, Мінск . Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Саюз М’янма на чале са старшынёй Палаты нацыянальнасцей Асамблеі Саюза Аун Лін Дзве азнаёмілася з мадэльным радам і вытворчымі магчымасцямі МАЗа, 

Дэлегацыя наведала новы цэх аўтобуснага завода, які пачаў працаваць у 2025 годзе. Генеральны дырэктар МАЗ Валерый Іванковіч пазнаёміў гасцей з этапамі вытворчасці пасажырскай тэхнікі, шырокім мадэльным радам.





«Аўтамабілі для арганізацыі грузаперавозак, аварыйна-выратавальных службаў і аховы здароўя, спецыяльная тэхніка, пасажырскі транспарт — мы гатовы разгледзець магчымасці плённай работы з вашай краінай у любым напрамку, — адзначыў Валерый Іванковіч. — Сёння мы паказалі свае магчымасці, наступны крок — вызначэнне напрамкаў супрацоўніцтва».


Фота Андрэя Сіняўскага






