Эканоміка

Пагадненні з трэцімі краінамі і меры рэгулявання гандлю ў ЕАЭС абмеркавалі ва ўрадзе 

26 чэрвеня, Мінск . Супрацоўніцтва і заключэнне пагадненняў ЕАЭС з трэцімі краінамі павінна быць абсалютна сумленным, зразумелым і мець вынік. Аб гэтым заявіла намеснік прэм’ер-міністра Беларусі, прадстаўнік ад Рэспублікі Беларусь у Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі Наталля Пяткевіч на сустрэчы з членам Калегіі (міністрам) па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэем Сляпнёвым, .
На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні развіцця гандлёвага супрацоўніцтва Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку заключэнне прэферэнцыйных пагадненняў з трэцімі краінамі, прыняцце ўзгодненых мер мытна-тарыфнага рэгулявання, выпрацоўка сумесных мер па далейшай лібералізацыі гандлю.
Наталля Пяткевіч падзякавала Андрэю Сляпнёву за работу, якую ён праводзіць у ЕЭК як міністр гандлю ў плане заключэння пагадненняў аб зоне свабоднага гандлю. Пашырэнне такога ўзаемадзеяння было адным з прыярытэтаў старшынства Беларусі ў ЕАЭС. Намеснік прэм’ер-міністра падкрэсліла, што знайсці кампраміс нават унутры пяцёркі няпроста.
«Беларускія прадстаўнікі актыўна працуюць ва ўсіх рабочых групах, якія вы ўзначальваеце па гэтым і іншых аспектах. Мы прадоўжым работу гэтак жа актыўна. На парадку дня — некалькі новых і пагадненняў, і перагаворных трэкаў у рознай ступені гатоўнасці», — сказала Наталля Пяткевіч, дадаўшы, што ЕЭК можа разлічваць на дапамогу Беларусі ў пошуку кампрамісаў.
Акцэнт зроблены на тым, што супрацоўніцтва і заключэнне пагадненняў паміж ЕАЭС і трэцімі краінамі павінна быць абсалютна сумленным, зразумелым і мець вынік. «Не пагадненні дзеля пагадненняў. Уся практыка, якая была напрацавана, увогуле гэтым прынцыпам адпавядае, але паколькі геаграфія прапаноў з боку партнёраў пашыраецца, трэба паглядзець, на што гатовы ісці з трэцімі краінамі, на што не, каб мы выбудоўвалі ўзаемаадносіны з інтарэсам краін ЕАЭС і ЕАЭС у цэлым», — адзначыла Наталля Пяткевіч.
У сваю чаргу Андрэй Сляпнёў падкрэсліў высокі ўзровень узаемадзеяння з беларускім бокам. «У нас няма ніякіх праблем з камунікацыяй і ўзаемаразуменнем», — сказаў ён. Паводле слоў члена Калегіі (міністра), асаблівай увагі заслугоўваюць дзве тэмы ў плане гандлёвай палітыкі, якія былі падрабязна разгледжаны на сустрэчы.
Фота Максіма Гучака

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»