Эканоміка

Новы парадак кантролю міжнародных аўтамабільных перавозак пачне дзейнічаць у Беларусі з 25 ліпеня

23 ліпеня, Мінск . У Беларусі з 25 ліпеня пачне дзейнічаць новы парадак кантролю міжнародных аўтамабільных перавозак. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Дакумент падрыхтаваны ў развіццё ўказа Прэзідэнта ад 22 студзеня 2026 года нумар 31 «Аб удасканаленні дзейнасці мытных органаў». У адпаведнасці з указам мытныя органы надзелены дадатковай функцыяй кантролю за выкананнем міжнародных аўтамабільных перавозак у ведамасных пунктах мытнага афармлення. Парадак правядзення такога кантролю вызначаецца ўрадам.

У прыватнасці, пастановай прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у палажэнне аб парадку аўтамабільнага кантролю ў аўтадарожных пунктах пропуску праз дзяржаўную граніцу Беларусі, што зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 27 студзеня 2014 года нумар 71. Палажэнне дапаўняецца нормамі, якія вызначаюць парадак кантролю ў ведамасных пунктах мытнага афармлення за выкананнем міжнародных аўтамабільных перавозак, у тым ліку на аснове дазволаў, якія выдаюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Беларусі аб міжнародных аўтамабільных перавозках.

Пастанова ўступае ў сілу з 25 ліпеня 2026 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»