Эканоміка

«Не перашкаджаць, а аказваць садзейнічанне». Мірзіёеў заклікаў ствараць умовы для бізнес-узаемадзеяння Узбекістана і Беларусі

Шаўкат Мірзіёеў 9 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў заклікаў ствараць умовы для бізнес-узаемадзеяння з Беларуссю. Адпаведную заяву ён зрабіў на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам,

У кантэксце развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы ўзгадваўся праведзены напярэдадні ў Мінску форум з удзелам 230 прадпрымальнікаў з Узбекістана. Шаўкат Мірзіёеў звярнуў увагу, што ўпершыню разам з ім прыбыла ў Беларусь такая шматлікая дэлегацыя прадстаўнікоў бізнесу. Гэта, паводле яго слоў, сведчыць аб рэальнай узаемнай цікавасці абодвух бакоў. «Таму што ёсць рэальная патрэбнасць. Яны ўжо адзін аднаго знаходзяць, ёсць рэальныя праекты, якія яны хочуць рэалізаваць у будучым. Трэба толькі ім ствараць умовы, не перашкаджаць, а аказваць садзейнічанне. Я прыйшоў да такой высновы», — сказаў Прэзідэнт Узбекістана.

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»