Грамадства

Наведванне лесу абмежавана ў 13 раёнах Беларусі

23 жніўня, Мінск . Наведванне лесу абмежавана ў 13 раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчаць звесткі інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, .

Абмежаванні дзейнічаюць у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, Салігорскім раёне Мінскай вобласці. У Магілёўскай вобласці жоўтым колерам адзначаны тры раёны — Касцюковіцкі, Магілёўскі, Хоцімскі. Больш за ўсё абмежаванняў уведзена ў Гомельскай вобласці — у Ельскім, Жлобінскім, Калінкавіцкім, Мазырскім, Нараўлянскім, Рэчыцкім, Рагачоўскім і Светлагорскім раёнах. Ва ўсіх астатніх раёнах наведванне лесу дазволена.

Перад паходам у лес неабходна правяраць актуальную інфармацыю на афіцыйным сайце Мінлясгаса. Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лесу пастаянна актуалізуецца, аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў лясных масівах па раёнах краіны і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.
 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»