Грамадства

Намеснік старшыні КНР наведаў замкі ў Міры і Нясвіжы

7 чэрвеня, Нясвіж . Намеснік старшыні КНР Хань Чжэн наведаў музей «Замкавы комплекс «Мір» і Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж»,

Абодва аб’екты ўключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і з’яўляюцца візітнымі карткамі краіны.

У Мірскім замкавым комплексе — помніку абарончай архітэктуры XVI стагоддзя — дэлегацыя азнаёмілася з экспазіцыяй, гісторыяй замка. Цікавасць выклікалі макеты архітэктурных помнікаў краіны. Гасцям расказалі аб рэстаўрацыйных работах, што праводзяцца ў рэспубліцы, захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны. Таксама ім паказалі карціну «Свяшчэнны замак», якую падарыў кітайскі мастак У Вэйшань.

Хань Чжэну прадэманстравалі арыгінальны мур, да якога кожны наведвальнік можа дакрануцца, каб адчуць магутнасць пяцісотгадовых сцен. Знадворная і ўнутраная часткі былі выкладзены з цэглы з украпваннем каменя-валуна, а прастора паміж імі запаўнялася дробным каменнем і цагляным боем, залітым вапнавым растворам.

Таксама ўвагу прадстаўнікоў дэлегацыі прыцягнула калекцыя даспехаў, фрагмент слуцкага пояса — элемента мужчынскага адзення шляхты, узору дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У Нясвіжскім замку дэлегацыю сустрэлі прыгожыя дамы і кавалеры, прадставілі танцавальны нумар. Гасцей правялі па залах палаца, акцэнтавалі ўвагу на найбольш цікавых экспанатах, размалёўцы. Яны зрабілі займальную экскурсію ў мінулае палацава-паркавага ансамбля.

Цікавасць выклікаў расказ пра тэатр Радзівілаў. У час экскурсіі прадэманстравалі прымяняльныя ў той час машыны, якія прайгравалі розныя гукі.

Намеснік старшыні КНР прыбыў у Беларусь 6 чэрвеня. Пасля прыбыцця ў Мінск Хань Чжэн усклаў кветкі да манумента Перамогі, каб ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ён прыняў удзел у адкрыцці Беларуска-кітайскага форуму прамысловага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, цырымоніі адкрыцця мерапрыемства ў рамках ініцыятывы «Экспарт беларускіх тавараў у Кітай» на палях міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра-2026».

Фота Андрэя Сіняўскага

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»