У пяці раёнах Беларусі дзейнічае забарона на наведванне лясоў
Фота з архіва 31 мая, Мінск . У пяці раёнах Беларусі дзейнічае забарона на наведванне лясных масіваў. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, .
Забароны дзейнічаюць у Жабінкаўскім, Іванаўскім, Кобрынскім, Пінскім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці.
У Бярозаўскім, Брэсцкім, Драгічынскім, Івацэвіцкім, Камянецкім, Маларыцкім раёнах Брэсцкай вобласці наведванне лясоў абмежавана, такія ж меры актуальныя для дзесяці раёнаў Гродзенскай вобласці — Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Астравецкага, Ашмянскага, Свіслацкага, Слонімскага і Смаргонскага.
Спецыялісты рэкамендуюць перад паходам у лес даведацца актуальную інфармацыю на афіцыйным сайце Мінлясгаса, дзе аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў лясах і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў пастаянна абнаўляецца. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.






