Грамадства

Надвор’е спрыяе росту бульбы і адрастанню траў — Белгідрамет

22 ліпеня, Мінск . Дажджы павялічваюць колькасць вільгаці ў глебе, месцамі верхні слой моцна ўвільготнены. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«Па выніках інструментальнага вызначэння вільготнасці глебы пад познімі сельскагаспадарчымі культурамі на большасці плошчаў запасы прадукцыйнай вільгаці ў глебе добрыя. Дастатковая вільгацезабяспечанасць на асноўных масівах на фоне невысокіх тэмператур спрыяе фарміраванню і росту клубняў бульбы, караняплодаў, адрастанню траў пасля ўкосу», — адзначылі ў Белгідрамеце.

Для цеплалюбівых культур (кукуруза, грэчка, агародніна ў адкрытым грунце) у бліжэйшы час тэмпературны рэжым будзе ніжэйшы за аптымальны.

Дажджы стрымліваюць прасыханне збожжа і тэмпы ўборачных работ, могуць правакаваць развіццё хвароб на культурах.

«Паводле даных назіранняў на раніцу 22 ліпеня, месцамі ў паўночна-заходняй частцы і на ўсходзе рэспублікі верхні 10-сантыметровы слой глебы моцна ўвільготнены, што робіць цяжкай работу тэхнікі на палях», — расказалі аграметэаролагі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»